Ад кантракта – да аўтамагазіна: з чым звярнуліся на прыём дзятлаўчане

Галоўнае Грамадства

На базе Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства прайшоў прававы прафсаюзны прыём грамадзян.

На пытанні жыхароў раёна, работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў адказалі пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік, грамадскі прававы інспектар раённага аб’яднання Аляксей Цітоў і дырэктар філіяла Мікалай Гародка.

На прафсаюзны прыём звярнуліся тры чалавекі з пытаннямі, якія тычыліся працаўладкавання маладых спецыялістаў, спынення працоўных адносінаў па заканчэнні кантракта. Жыхар вёскі Вусце пацікавіўся, ці магчыма дадаць у маршрут аўтамагазіна, які прыязджае ў гэты населены пункт, яшчэ адзін прыпынак каля дома 90-гадовага вяскоўца, на што быў атрыманы станоўчы адказ.

– Выязныя прафсаюзныя прыёмы праводзяцца па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 2015 года, яны даўно даказалі сваю карысць і запатрабаванасць, – адзначыў Аляксандр Дубовік. – Грамадзяне звяртаюцца, каб атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю або канкрэтную дапамогу на месцы, не выязджаючы за межы раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga