Вясна

Грамадства Свежыя навіны

Вясна – праменьчык сонца загуляў
На каташкáх, на кволенькіх пупышках.
Вясна – чакае сэрца хараства,
Душа імкнецца ў сонечныя высі.
Паціху прачынаецца зямля,
І дзень за днём палеткі ажываюць.
Цюльпаны вабяць вока хараством –
Жаночы дзень яны даўно чакаюць.
Ён на парозе, ён да нас ляціць
Крылатай птушкай у звонкім паднябессі,
Жанчынам, самым мілым на зямлі,
Нясе ўсмешкі, кветкі, вершы, песні.
Ён будзе самым добрым, светлым днём,
Рассыпле радасць па-над кожным домам,
І прад жанчынай схіліцца тады
І муж, і брат, і нават незнаёмы.
І будуць гімны над зямлёй гучаць
Жаночай пекнаце, вясне, каханню.
І будуць кветкі падаць каля ног
Любімых самых з вечара да рання.

Алена АБРАМЧЫК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga