З 1 па 7 сакавіка ў Сочы праходзіў Сусветны фестываль моладзі.
Маштабная моладзевая падзея аб’яднала неабыякавых людзей з розных краін і, безумоўна, Беларусі.
У саставе беларускай дэлегацыі была і дзятлаўчанка – першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.
Яна расказала, наколькі цікавай, запамінальнай, значнай для яе стала сустрэча. Кожны моладзевы дзень быў напоўнены змястоўнымі мерапрыемствамі, што дапамагло паглыбіць веды, пашырыць стасункі. Ладзіліся сустрэчы са славутымі акцёрамі, майстар-класы ад спартсменаў, лекцыі вядомых палітыкаў. Не абышлося без культурных і спартыўных мерапрыемстваў, якія дапамаглі пазнаёміцца і пасябраваць з прадстаўнікамі розных краін.
Кацярына Уладзіміраўна выказала меркаванне, што найбольш запамінальнымі за час паездкі сталі адкрыццё фестывалю і абмен яго сімвалам – чабурашкамі, а таксама маштабнае шэсце краін-удзельніц.
Як падлічылі арганізатары падзеі, Федэральная тэрыторыя “Сірыус” на час правядзення фестывалю стала горадам моладзі свету. За сем дзён на 55 пляцоўках тут прайшло 800 мерапрыемстваў з удзелам 1,5 тысячы спікераў, 500 прафесійных спартсменаў, пераможцаў Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету, трох тысяч артыстаў. Сама ідэя фестывалю – стварыць пляцоўку, дзе маладыя людзі з усяго свету маглі б ладзіць дыялог у розных сферах – навуцы, мастацтве, спорце. Кацярына Хілімончык лічыць, што стваральнікі фестывалю поўнасцю дасягнулі гэтай мэты.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Кацярынай Хілімончык
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga