Адзначылі 70-гадовы юбілей КСУП “Белагурна”

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Свой 70-гадовы юбілей адзначыла раённае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства “Белагурна”.

Першымі вядучыя святочнага мерапрыемства павіталі былых работнікаў гаспадаркі – тых, хто на працягу многіх гадоў аддаваў свае сілы, старанні працы: Валянціну Рабчэўскую, Валерыю Шуневіч, Ганну Калеснік, Станіславу Станкевіч, Валянціну Вішэўскую, Леанарду Ляпешка, Сяргея Нямкевіча, Таццяну Станкевіч, Браніславу Статкоўскую, Ганну Здановіч, Сафію Кудрыцкую, Валянціну Удот, Веру Кастусік, Сафію Лабар, Яўгенію Добыш.

Лепшых рабонікаў вытворчасці павіншаваў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Падзячнымі лістамі раённага камітэта прафсаюзаў АПК за шматгадовую добрасумленную працу ўзнагароджаны загадчыца склада Зінаіда Чурай, механізатары гаспадаркі Уладзімір Самахвал і Анатолій Чурай, Уладзімір Драб.

Са словамі віншаванняў да аднавяскоўцаў звярнулася старшыня Мяляхавіцкага сельвыканкама Вера Добыш. Яна адзначыла, што белагурнаўская зямля здаўна славілася ўменнем людзей плённа і вынікова працаваць, а таму і галоўнае багацце края – гэта яго людзі, якія сваёй мудрасцю, ведамі, працалюбствам ствараюць духоўныя і матэрыяльныя багацці. Яна павіншавала работнікаў сельскагаспадарчага прадпрыемства са святам, пажадала моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, радасці і цяпла ў кожны дом, добрага настрою.

Старшыня сельвыканкама падзякавала работнікам КСУП “Белагурна” і яго дырэктару Антону Маркевічу за дапамогу і падтрымку, за плённую сумесна наладжаную работу, пажадала ім моцнага здароўя, станоўчых дасягненняў, новых памкненняў.

Павіншаваў работнікаў гаспадаркі з юбілеем дырэктар КСУП “Белагурна” Антон Маркевіч. Ён пажадаў працаўнікам хлебнай нівы і жывёлагадоўлі моцнага здароўя, удачы, аптымізму, бадзёрасці духу, дабрабыту і невычэрпнай працавітасці, дасягнення пастаўленых мэтаў, міру і дабра.

Сярод лепшых працаўнікоў КСУП “Белагурна” сёлета адзначаны: брыгадзір жывёлагадоўлі малочнатаварнай фермы “Белагурна” Вольга Ключэня, галоўны інжынер Віталь Паўлоўскі, галоўны бухгалтар Аліна Вабішчэвіч, трактарысты-машыністы Аляксандр Жых і Уладзімір Якшук, будаўнік Яўген Клок, аператар машыннага даення Марына Лазаранкова.

Граматай за шматгадовую і добрасумленную працу ўзнагароджаны: жывёлаводы Уладзімір Віннічэк і Іван Талкач, майстар па будаўніцтве Іосіф Слапік, брыгадзір жывёлаводства Алена Якшук, дыспетчар Іна Грыцкевіч, інжынер па ахове працы Людміла Загдай, вадзіцелі Мікалай Падвойскі і Анатоль Нагорны, жывёлавод Юлія Калюта, трактарысты-машыністы Уладзімір Дудчык, Леанід Навумаў, Анатоль Кунаш, Міхаіл Загдай.

Узнагароджаны Падзячнымі лістамі і грашовымі падарункамі перадавікі жніва: сёлетні пераможца – экіпаж камбайнераў Аляксандра Чувака і Ігара Швайдзюка. На другім месцы экіпаж камбайнераў Генадзя і Максіма Швайдзюкоў. На трэцім месцы экіпаж камбайнераў Аляксандра Калюты і Аляксандра Зайко.

Сярод работнікаў па перавозцы збожжа першым стаў Мікалай Падвойскі, на другім месцы Анатоль Нагорны, на трэцім –Віктар Драб.

Сярод работнікаў зернесушыльных комплексаў адзначаны Уладзімір Пугач, Анатоль Карпіловіч, Сяргей Лазаранкоў, Уладзімір Бяляўскі і вадзіцель па перавозцы збожжа на збожжаскладзе Сяргей Сербін.

На працягу ўсяго свята добры настрой і музычныя падарункі жыхарам аграгарадка Белагурна і яго гасцям дарылі таленавітыя раённыя артысты.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ