Напрыканцы сакавіка ўвага беларусаў скіравана на важную для нашай краіны падзею – палёт на МКС першай у незалежнай Беларусі жанчыны-касманаўта Марыны Васілеўскай.
Ракета-носьбіт з пілатуемым караблём першапачаткова павінна была стартаваць 21 сакавіка, аднак яе пуск быў адменены аўтаматычна. Рэзервовы дзень – 23 сакавіка.
Між тым цёплымі словамі Марыну Васілеўскую прадаўжаюць падтрымліваць суайчыннікі, у тым ліку ўдзельніцы Беларускага саюза жанчын.
Тамара Буяк, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “БСЖ” Казлоўшчынскага сельсавета:
– Я вельмі рада і ганаруся за нашу жанчыну-касманаўта Марыну Васілеўскую. Яна – прыклад інтэлекту, здароўя, патрыятызму.
Няхай у яе на гэты раз усё атрымаецца. Няхай палёт будзе лёгкім і экіпаж выканае ўсе задачы.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga