“Праз кнігу — да дабра і свету”

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ладзіўся Дзень праваслаўнай кнігі.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі чытачы, бібліятэкары, клірык храма святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава святар Аляксей.  Кнігі духоўнай тэматыкі – гэта школа для кожнага, адзначыў ён, бо з іх чалавек чэрпае веды, дзякуючы ім ён дасведчаны. Вядучыя мерапрыемства расказалі пра асветніка ХVІ стагоддзя, выдатнага гуманіста Івана Фёдарава, які ўнёс значны ўклад у стварэнне ўсходнеславянскага кнігадрукавання, асветы і культуры. Вядучыя паведамілі цікавыя факты пра першыя на Русі друкаваныя праваслаўныя кнігі і друкарню. Таксама была прадстаўлена кніжная выстава “Сокровенный мир православия”, дзе размяшчалася літаратура пра хрысціянства, рускіх святых і жыццё падзвіжнікаў праваслаўя, а таксама мастацкія кнігі, якія вучаць міласэрнасці, спагадзе, любові да Бога і бліжняга. У фае бібліятэкі працавала выстава-кірмаш праваслаўнай прадукцыі.

Святлана МАГЕРА,
загадчык  аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі