Пра банк і банкаўскія аперацыі даведаліся ад спецыялістаў

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Навучэнцы 8 “В” класа наведалі ААТ Белаграпрамбан у рамках Тыдня фінансавай граматнасці.

Начальнік аддзела рознічных продажаў Цэнтра банкаўскіх паслугаў 422 у горадзе Дзятлаве РД па Гродзенскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк Валянціна Ляшчун расказала дзецям пра асаблівасці і асноўныя напрамкі работы банка, пазнаёміла са спосабамі і магчымасцямі карыстання банкаўскімі картамі, аб мерах і спосабах абароны ад махлярства ў банкаўскай сферы.

Падчас экскурсіі дзеці таксама даведаліся, якія аперацыі можна здзяйсняць у банку. Супрацоўнікі патлумачылі, што такое крэдыт, страхаванне, уклады і рахункі, захоўванне каштоўнасцяў, грашовыя пераводы і валютна-абменныя аперацыі, дыстанцыйнае і персанальнае абслугоўванне, АРІП.

Прыемным сюрпрызам для дзяцей стала ўручэнне памятных падарункаў.

Святлана УРБАН,
настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 3 г.Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga