Нашым мамам дарагім

Грамадства Свежыя навіны

Напярэдаднi 8 Cакавiка ў Гезгалаўскім дзіцячым садзе па-вясноваму цёпла і сонечна ад дзіцячых усмешак.

Выхаванцы старанна рыхтаваліся да свята: вывучылі новыя песні і вершы пра матулю, падрыхтавалі інсцэніроўкі, сваімі рукамі зрабілі падарункі “Букеты кветак” і паштоўкі.

Душэўна прагучалі віншавальныя словы з вуснаў дзяцей у час святочнага мерапрыемства “Нашым мамам дарагім сонейка ўсміхаецца”. Госці свята, матулі і бабулі, на некаторы час адпачылі ад хатніх спраў і разам з дзецьмі спявалі, танцавалі, адгадвалі загадкі.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад пазітыву і святочнага настрою.

Алена ЛУКІЯНЕЦ,
выхавальнiк дашкольнай адукацыi Гезгалаўскага дзіцячага сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga