Марафон мерапрыемстваў шостага школьнага дня

Грамадства Свежыя навіны

У Казлоўшчынскай сярэдняй школе для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце і класных кіраўнікоў установаў адукацыі раёна адбылася адкрытая субота.

Лідары грамадскіх арганізацый “БРСМ” і “БРПА” прадставілі візітку, падчас якой расказалі аб асноўных напрамках дзейнасці ў шосты школьны дзень.

Гонарам установы з’яўляюцца навучэнцы ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць”, яны прадставілі прэзентацыю клуба і агляд строю і песні “Идут наследники Победы”.

Падчас міжшкольнага факультатыва па біялогіі па тэме “Апорна-рухальная сістэма” выкарыставаныя настаўнікам прыёмы “кросенс”, “джамборд”, “лагічны ланцужок”, “рух па лесвіцы поспеху”, якія, змяняючыся, стварылі творчую навучальную атмасферу, дапамаглі навучэнцам дасягнуць высокага выніку ў сістэматызацыі матэрыялу па тэме.

У рамках арт-праекта “Шанаваць і памятаць, каб жыць”, прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, навучэнцы 6 “А” і 7 “Б” класаў пазнаёмілі прысутных з экспазіцыяй “І памяць сэрца гаворыць”. Для навучэнцаў была арганізавана работа творчай майстэрні, у якой дзеці вырабілі школьны атрыбут свята – кветку чырвона-зялёнага колеру з галінкай яблыні і белым голубам да свята 9 Мая.

Падчас акцыі “Малым рэкам – наш клопат” члены цімураўскіх і валанцёрскіх атрадаў выступілі з ініцыятывай пачысціць рэчку Трыцаўку, тым самым далучыліся да патрыятычнага марафону “А што ТЫ зрабіў для Беларусі?”.

З мэтай фарміравання ўяўленняў аб разнастайнасці прафесій для вучняў на першай ступені і іхбацькоў была праведзена інтэрактыўная гульня “Аб прафесіях розных, важных і патрэбных”.

У час пасяджэння клуба “Здаровая сям’я” бацькі вырашалі і абмяркоўвалі праблемныя сітуацыі, прагледзелі відэазвароты да самых блізкіх і дарагіх людзей,складалі букет якасцей, якія з’яўляюцца важнымі для духоўна-маральнага выхавання дзіцяці. Усе прысутныя ў гэты дзень атрымалі сертыфікаты “Успешный родитель”.

Члены савета музея “Шляхамі продкаў” прапанавалі гасцям акунуцца ў мінулае падчас наведвання інтэрактыўнай пляцоўкі “Назад у СССР”, уключанай у раённы праект “Дзятлаўшчына турыстычная”. Педагогі ўспаміналі эпоху 70-80-х гадоў, весяліліся і спявалі песні тых незабыўных гадоў.

Занятак аб’яднання па інтарэсах “Смачныя гісторыі” прысвяцілі завяршэнню масленічнага тыдня. Дзеці паказалі гасцям свае ўменні і навыкі па выпечцы бліноў.

У рамках завяршэння Тыдня грамадзянскасці, беларускай мовы і літаратуры шосты школьны дзень завяршыўся шырокамаштабным традыцыйным школьным святам “Запрашаем на кірмаш”. “Гандляры”-навучэнцы рэкламавалі свой тавар і зазывалі пакаштаваць бліноў, дранікаў, рагалікаў, салодкіх пеўнікаў, абаранкаў, арэшкаў. Акрамя прысмакаў, на гандлёвых радах былі прапанаваны кажушок з труса, скураныя лодачкі, лячэбныя зёлкі. На працягу ўсяго свята дзеці і госці весяліліся і жартавалі, вадзілі карагоды пад беларускія народныя песні ў выкананні народнага ансамбля “Зараначка” Дома культуры.

Галіна ХІЛІМОНЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Казлоўшчынскай сярэдняй школы