Мабільная група выехала ў сельгаспрадпрыемствы

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У рамках правядзення Тыдня нулявога траўматызму, які праходзіў на Гродзеншчыне з 11 па 17 сакавіка, і абласнога Дня аховы працы, 4 сакавіка, з адзіным парадкам дня “Электрабяспека.

Патрабаванні па ахове працы пры рабоце з пераносным электраінструментам. Забеспячэнне электратэхнічнага персаналу сродкамі абароны” мабільная група Дзятлаўскага райвыканкама наведала КСУП “Жукоўшчына”, ТАА “РоданАгра”, ТАА “РоданАграпол”.

З работнікамі арганізацый праведзены навучальныя семінары, накіраваныя на выкананне заканадаўства аб ахове працы і прафілактыку вытворчага траўматызму. Былі прадэманстраваны відэафільмы, падрыхтаваныя Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы на аснове запісаў з камер відэаназірання на вытворчасці.

Як адзначыла галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Латушка, параўнальны аналіз выпадкаў вытворчага траўматызму ў вобласці і рэспубліцы за мінулы год паказвае, што неабходна максімальна ўзмацніць кантроль па знаходжанні на працоўным месцы работнікаў у стане алкагольнага ап’янення, праводзіць пастаянна гутаркі з работнікамі па гэтым пытанні, правільна афармляць дакументацыю ў выпадку выяўлення грамадзян “пад градусам”. Таксама Святлана Іванаўна нагадала аб правядзенні ўсіх відаў інструктажаў, навучання, праверкі ведаў; запаўненні журналаў рэгістрацыі інструктажаў, перыядычнага кантролю.

Па выяўленых у ходзе абследаванняў заўвагах кіраўнікам гаспадарак будуць накіраваны рэкамендацыі па іх ліквідацыі і недапушчэнні ў будучым.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga