29 сакавіка напярэдадні свята Уваскрэсення Хрыстова вернікі-каталікі прайшлі з малітваю і Крыжовым шляхам па цэнтральных вуліцах Дзятлава.
Удзельнікі шэсця трымалі ў руках невялікія крыжы.
Мужчыны, жанчыны і дзеці па чарзе неслі драўляны крыж. У ім – збаўленне людзей, цярпенне, уменне зносіць пакуты і любіць Пана Бога.
Вернікі, стоячы на каленях, прасілі ў Пана Езуса, каб Ён ратаваў людзей ад цяжкіх грахоў, пазбавіў ад прыхільнасцяў і слабасцяў. Жыхары раёна зрабілі 14 сімвалічных прыпынкаў і на кожным з іх узгадалі цяжкія пакуты Сына Божага, пакланіліся Яму і падзякавалі за смяротны прысуд, які Пан Езус атрымаў за грахі людзей.
Пасля Крыжовага шляху ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі вернікі сабраліся на ўрачыстую літургію.
Вялікая пятніца — дзень без святой Імшы, у які Езус узяў на свае плечы крыж і прыняў смерць дзеля нашага збаўлення.
Вольга ЮШКЕВІЧ, Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga