Замест дастатку – пазбаўленне волі

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У 2023 годзе на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна былі зарэгістраваны 4 карупцыйныя злачынствы: два крадзяжы ў асабліва буйных памерах, атрыманне хабару, злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

Так, жыхарка Дзятлаўшчыны, незаконна скарыстаўшыся сваім службовым становішчам, разам са знаёмым з горада Слоніма ўчыніла крадзеж тавара-матэрыяльных каштоўнасцяў, якія належалі аднаму з прадпрыемстваў раёна. Сума нанесенай арганізацыі шкоды склала больш за 36 000 рублёў. Паколькі злачынныя дзеянні былі раскрыты праваахоўнікамі, вінаватым давялося ў поўным аб’ёме пакрыць гэту шкоду.

Крымінальная справа за крадзеж са злоўжываннем службовымі паўнамоцтвамі перададзена для разгляду ў суд. Зламыснікам пагражае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Аляксандр МАКУЦА,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga