Сёлета ўступная кампанія будзе праводзіцца адпаведна абноўленых Правілаў прыёму для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, зацверджаных указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2024 года.
Аб асноўных змяненнях і патрабаваннях расказала начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Марына Лашкоўская.
– Навацыі скіраваны на паступленне матываваных адораных і таленавітых абітурыентаў на запатрабаваныя эканомікай краіны спецыяльнасці. Яны дапамагаюць больш аб’ектыўна ацаніць веды, упарадкаваць адбор на мэтавую падрыхтоўку, павялічыць канкурэнцыю сярод найбольш падрыхтаваных і мэтанакіраваных. Разам з тым, змяненні нязначныя.
Рэгістрацыя на цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) сёлета будзе доўжыцца з 20 сакавіка па 5 красавіка. Зменены тэрміны рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ): з 9 па 22 красавіка, што абумоўлена правядзеннем з 2024 года ЦЭ і ЦТ у адзіныя тэрміны: 27 мая (ЦЭ+ЦТ); 30 мая (ЦЭ+ЦТ); 3 чэрвеня (ЦТ) для ўсіх выпускнікоў гэтага і мінулых гадоў. Такое рашэнне дае магчымасць стварыць роўныя ўмовы для абітурыентаў, якія здаюць ЦЭ і ЦТ. Рэзервовыя дні правядзення ЦТ: 19, 21, 23 чэрвеня.
У асабістым кабінеце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) абітурыенты змогуць убачыць копіі сваіх работ яшчэ да атрымання вынікаў.
– Хто можа разлічваць на льготы пры паступленні?
– Льготы пашыраны для адораных і матываваных абітурыентаў, якія паступаюць на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці. У рэгіянальныя ВНУ выпускнікі з залатым і сярэбраным медалём наогул змогуць паступаць без уступных экзаменаў, праўда, гэтая навацыя не распаўсюджваецца на профілі “ахова здароўя”, спецыяльнасці “міжнародныя адносіны”, “міжнароднае права”, “правазнаўства”, “эканамічнае права”, “дзяржаўнае кіраванне і права”, “усходазнаўства” і дзе профільныя выпрабаванні “творчасць” і “фізічная культура і спорт”.
Як і летась, пераможцы рэгіянальных універсітэцкіх алімпіядаў змогуць стаць студэнтамі без уступных экзаменаў, да таго ж для іх павялічаны пералік “ільготных” спецыяльнасцяў.
Створаны дадатковыя магчымасці паступлення без уступных іспытаў і павышаны статус абітурыентаў, якія асвоілі адукацыйную праграму дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Для іх пашыраны пералік спецыяльнасцяў. Фармат паступлення ў параўнанні з 2023 годам не змяніўся: для гэтага па названай траекторыі выпускнікам неабходна атрымаць рэкамендацыю наглядальнага Савета Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка і прайсці субяседаванне ў ВНУ ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі.
– Ці ёсць змяненні для жадаючых атрымаць адукацыю ў завочнай форме?
– Абітурыенты з агульнай сярэдняй адукацыяй пры паступленні на завочную форму навучання (як платную, так і бюджэтную) павінны мець стаж працы 10 месяцаў на дату падачы дакументаў, іх работа павінна быць звязана з выбранай спецыяльнасцю. Калі гэта не так, то давядзецца паступіць у ВНУ на дзённую форму навучання або спачатку ў каледж, а потым на завочнаую форму ў ВНУ. Выключэнне складаюць інваліды І і ІІ груп, дзеці-інваліды да 18 гадоў – пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў да навучання па спецыяльнасці. Яны маюць права паступаць на завочную форму без стажу работы.
– Якія патрабаванні трэба ўлічваць?
– Пры падачы дакументаў у прыёмную камісію ВНУ трэба мець характарыстыку з месца вучобы. У лютым 2023 года Міністэрства адукацыі прыняло пастанову “Аб выдачы характарыстыкі”, паводле якой у дакуменце раскрываюцца асабістыя і маральныя якасці выпускніка, яго ўдзел у грамадскім жыцці. Сама па сабе характарыстыка не дае перавагаў, але дапаможа ўніверсітэту вызначыць, куды лепш накіраваць студэнта пасля паступлення: у даследчую, грамадскую або спартыўную работу.
– Што памянялася для паступаючых па мэтавых накіраваннях?
– Іх паступленне будзе вынесена за рамкі асноўнай кампаніі (прыём дакументаў, уступны іспыт, залічэнне). Здаваць яны будуць адзін унутраны ўступны іспыт у вуснай або практычнай форме (для спецыяльнасцяў, дзе профільныя выпрабаванні “творчасць” і “фізічная культура і спорт”) ва ўстановы вышэйшай адукацыі па прадмеце, які вызначаны прадметам першага профільнага выпрабавання (пытанні па навучальных дысцыплінах – на сайце Міністэрства адукацыі).
Асаблівасць 2024 года – гэта магчымасць паступлення па конкурсе сярод асобных арганізацый-заказчыкаў, у выпадку, калі конкурс па спецыяльнасці ў цэлым не адбыўся. Таксама для абітурыентаў-мэтавікаў уводзіцца ніжні парог сярэдняга бала дакумента аб адукацыі – не ніжэйшы за 7,0. Выключэнне складаюць найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці (пералік актуалізаваны ў пастанове Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 лютага 2024 года № 15 “Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2023 года № 44”) і спецыяльнасці групы “фізічная культура і спорт”, а таксама напрамкі “сельская гаспадарка”, “ветэрынарыя”, “рыбная гаспадарка”, “ахова працы”, па якіх дапускаецца прыём абітурыентаў з сярэднім балам дакумента аб адукацыі, ніжэйшым за 7.
Без уступных іспытаў у адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй залічваюцца:
– выпускнікі профільных класаў (групаў) прафесійнай накіраванасці ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць адзнакі, не ніжэйшыя за 8 балаў па вучэбных прадметах, якія адпавядаюць прадметам профільных іспытаў, і адзнакі, не ніжэйшыя за 7 балаў па астатніх вучэбных прадметах (для профільных класаў (групаў) аграрнай накіраванасці ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі – не ніжэйшыя за 6 балаў па вучэбных прадметах, якія адпавядаюць прадметам профільных іспытаў), – пры наяўнасці рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую скончылі, і па выніках субяседавання.
Пералік профільных класаў (групаў) прафесійнай накіраванасці, спецыяльнасцяў, на якія могуць быць залічаны асобы, якія прайшлі навучанне ў адпаведных профільных класах (групах) прафесійнай накіраванасці, устанаўліваецца Урадам. Парадак правядзення субяседавання – Міністэрствам адукацыі.
– Хто можа атрымаць мэтавае накіраванне?
– У 2024 годзе аддзел адукацыі райвыканкама і ўстановы адукацыі раёна да 25 сакавіка прымаюць заяўкі ад выпускнікоў 9 і 11 класаў і іх законных прадстаўнікоў на выдзяленне месцаў для мэтавага прыёму на педагагічныя спецыяльнасці ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.
Мэтавыя дагаворы як арганізацыі-заказчыкі кадраў па ўзгадненні з аддзелам адукацыі заключаюць кіраўнікі ўстановаў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі. Для паступаючых у ВНУ прапануем заключыць дагаворы па спецыяльнасцях: пачатковая адукацыя; дашкольная адукацыя; матэматыка; фізіка; руская філалогія; сучасныя замежныя мовы (англійская); сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя; беларуская філалогія; фізіка-матэматычная адукацыя; гісторыя; адукацыя ў галіне фізічнай культуры; фізічная культура; спецыяльная і інклюзіўная адукацыя; тэхналагічная адукацыя (абслуговая праца і выяўленчае мастацтва). Для паступаючых у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы пасля 9 класа: пачатковая адукацыя; дашкольная адукацыя; навучанне фізічнай культуры. Даведкі па тэлефоне 6-77-80 (Людміла Мікалаеўна Волкава).
Перечень педагогических специальностей, востребованных в системе образования Дятловского района, по которым можно заключить договор о целевой подготовке специалиста (служащего) в 2024 году
№ п/п | Наименование специальности | Квалификация | Контактные данные руководителя учреждения образования, планирующего заключить договор о целевой подготовке | Контактные данные ответственно-го лица в отделе образования Дятловского райисполкома |
На педагогические специальности в высшие учебные заведения | ||||
1 | Специальность:
6-05-0112-02 Начальное образование |
Педагог | Кибинь Иван Збышкович, директор ГУО «Средняя школа №3 г.Дятлово», контактный телефон 62 4 50 | Волкова Людмила Николаевна,
методист 8 (01563) 67780 |
2. | Специальность:
6-05-0112-01 Дошкольное образование |
Педагог | Усс Светлана Васильевна, заведующий ГУО «Детский сад №2 г.Дятлово», контактный телефон 64 3 17 | |
Лазовская Елена Ивановна, заведующий ГУО «Детский сад №1 г.Дятлово», контактный телефон 64316 | ||||
3. | Специальность:
6-05-0533-06 Математика
|
Математик.
Преподаватель |
Круглова Елена Стефановна, директор
ГУО «Новоельнянская средняя школа», контактный телефон 63 9 14 |
|
Болтач Наталья Николаевна, директор ГУО «Дворецкая средняя школа», контактный телефон 34425 | ||||
Фабишевская Вероника Петровна, директор ГУО «Гимназия №1 г.Дятлово», контактный телефон 62437 | ||||
4. | Специальность:
6-05-0533-01 Физика
|
Физик. Преподаватель | Круглова Елена Стефановна, директор
ГУО «Новоельнянская средняя школа», контактный телефон 63 9 14 |
|
5. | Специальность:
6-05-0232-02 Русская филология
|
Филолог. Преподаватель | Круглова Елена Стефановна, директор
ГУО «Новоельнянская средняя школа», контактный телефон 63 9 14 |
|
6. | Специальность:
6-05-0231-01 Современные иностранные языки (английский) |
Лингвист. Преподаватель | Круглова Елена Стефановна, директор
ГУО «Новоельнянская средняя школа», контактный телефон 63 9 14 |
|
Гузовский Сергей Аркадьевич, директор ГУО «Крутиловичская средняя школа», контактный телефон 33 8 92 | ||||
7. | Специальность:
6-05-0114-01 Социально-педагогическое и психологическое образование
|
Педагог-социальный. Педагог-психолог | Круглова Елена Стефановна, директор
ГУО «Новоельнянская средняя школа», контактный телефон 63 9 14 |
|
Кибинь Иван Збышкович, директор ГУО «Средняя школа №3 г.Дятлово», контактный телефон 62 4 50 | ||||
Болтач Наталья Николаевна, директор ГУО «Дворецкая средняя школа», контактный телефон 34 4 25 | ||||
8. | Специальность:
6-05-0232-01 Белорусская филология |
Филолог. Преподаватель | Кибинь Иван Збышкович, директор ГУО «Средняя школа №3 г.Дятлово», контактный телефон 62 4 50 | |
9. | Специальность: 6-05-0113-04
Физико-математическое образование математика и информатика |
Преподаватель | Кибинь Иван Збышкович, директор ГУО «Средняя школа №3 г.Дятлово», контактный телефон 62 4 50 | |
Тилигузова Светлана Вячеславовна, директор ГУО «Хвиневичская средняя школа», контактный телефон 34 5 85 | ||||
10. | Специальность:
6-05-0113-04 Физико-математическое образование математика и физика |
Преподаватель | Болтач Наталья Николаевна, директор ГУО «Дворецкая средняя школа», контактный телефон 34 4 25 | |
11. | Специальность:
6-05-0222-01 История |
Историк. Преподаватель | Кибинь Иван Збышкович, директор ГУО «Средняя школа №3 г.Дятлово», контактный телефон 62 4 50
|
|
12. | Специальность:
6-05-0115-01 Образование в области физической культуры |
Преподаватель | Кибинь Иван Збышкович, директор ГУО «Средняя школа №3 г.Дятлово», контактный телефон 62 4 50 | |
Гузовский Сергей Аркадьевич, директор ГУО «Крутиловичская средняя школа», контактный телефон 33 8 92 | ||||
13. | Специальность:
6-05-1012-01 Физическая культура |
Инструктор-методист. Преподаватель | Усс Светлана Васильевна, заведующий ГУО «Детский сад №2 г. Дятлово», контактный телефон 64 3 17
|
|
14. | Специальность:
7-07-0114-01 Специальное и инклюзивное образование |
Специальный педагог | Усс Светлана Васильевна, заведующий ГУО «Детский сад №2 г.Дятлово», контактный телефон 64 3 17 | |
Болтач Наталья Николаевна, директор ГУО «Дворецкая средняя школа», контактный телефон 34 4 25 | ||||
Гузовский Сергей Аркадьевич, директор ГУО «Крутиловичская средняя школа», контактный телефон 33 8 92 | ||||
15. | Специальность:
6-05-0113-05 Технологическое образование (обслуживающий труд и изобразительное искусство) |
Преподаватель
|
Болтач Наталья Николаевна, директор ГУО «Дворецкая средняя школа», контактный телефон 34 4 25 | |
на педагогические специальности в средние специальные учебные заведения
(на основе общего базового образования) |
||||
1. | Специальность:
5-04-0112-02 Начальное образование |
Учитель | Кибинь Иван Збышкович, директор ГУО «Средняя школа №3 г.Дятлово», контактный телефон 62 4 50 | Волкова Людмила Николаевна,
методист 8 (01563) 67780 |
Тилигузова Светлана Вячеславовна, директор ГУО «Хвиневичская средняя школа», контактный телефон 34 5 85 | ||||
2. | Специальность:
5-04-0112-01 Дошкольное образование |
Воспитатель дошкольного образования | Усс Светлана Васильевна, заведующий ГУО «Детский сад №2 г.Дятлово», контактный телефон 64 3 17
|
|
3. | Специальность:
5-04-0115-01 Обучение физической культуре |
Учитель | Гузовский Сергей Аркадьевич, директор ГУО «Крутиловичская средняя школа», контактный телефон 33 8 92 |
Ірына СТЫРНІК