Хто найлепшы вальшчык лесу?

Грамадства Свежыя навіны

На базе Дзятлаўскага лясгаса прайшоў XXVIабласны этап галіновага конкурсу прафесійнага майстэрства вальшчыкаў лесу.

Удзел у спаборніцтвах прынялі 11 лясгасаўГродзенскай вобласці: Гродзенскі, Ваўкавыскі, Дзятлаўскі, Іўеўскі, Лідскі, Астравецкі, Слонімскі, Смаргонскі, Шчучынскі, Навагрудскі, Скідзельскі. І па-за конкурсам выступалі зборныя каманды Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі. Ад кожнага лясгаса ў спаборніцтвах удзельнічалі тры дарослыя вальшчыкі лесу, адзін юніёр (да 24 гадоў).

У праграму абласнога спаборніцтва было ўключана шэсць відаў спаборніцтваў для вальшчыкаў лесу: валка дрэў, мантаж новага ланцуга, распілоўка камбінаваным рэзам, дакладная распілоўка, абрэзка сукоў і эстафета. На ўсіх этапах улічваліся хуткасць, якасць, дакладнасць і, вядома, выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі.

– Людзі, якіх вы зараз бачыце – лепшыя людзі вобласці, якія абараняюць гонар краіны на сусветным узроўні. Яны прафесіяналы сваёй справы, – пракаментаваў суддзя–каментатар спаборніцтваўПётр Калядка. – Між іншым, зборная Беларусі ўжо не раз займала першыя месцы на такіх спаборніцтвах. Мы спадзяёмся, што і ў 2020 годзе працягнем трымаць планку і ўвойдзем у тройку лідараў.

Працу вальшчыка лесу можна назваць ювелірнай. Патрапіць сапраўды ў цэнтр ствала, міліметр у міліметр – гэта далёка не проста. Трэба ўлічваць мноства параметраў: кірунак ветру, сілу ўдару, скрыўленне ствала, шчыльнасць драўніны і многае іншае. Ва ўмовах спаборніцтваў, калі трэба засяродзіцца і даць беспамылковы вынік максімальна хутка, гэты працэс становіцца ў разы складаней. Але канкурсанты годна справіліся з усімі заданнямі, на выдатна паказалі сваё майстэрства.

Пераможцы па намінацыях у асабістым заліку былі ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі і грашовымі прызамі. Камандзе-пераможцы быў уручаны кубак і дыплом. У асабістым заліку па выніках пяці намінацый лідарамі апынуліся: вальшчык лесу Скідзельскага лясгаса Павел Новікаў, які набраў 1580 ачкоў (1-е месца), вальшчыкі лесу Гродзенскага лясгаса СяргейГончаревич і Валерый Фірсаў (2-е і 3-е месцы, 1568 і 1558 ачкоў).

Пераможцам спаборніцтваў вальшчыкаў лесу «Лесаруб-2019» стала каманда Гродзенскага лясгаса, якая набрала ў суме 4674 ачкі. Другое месца заняла каманда Скідзельскага лясгаса, якая набрала 4648 ачкоў, а трэцяе — каманда Іўеўскага лясгаса, якая зарабіла ў суме 4521 ачко. Каманда Дзятлаўскага лясгаса заняла 8-е месца (4026 ачкоў).

Марыя ПАПОВА