Школьны мерыдыян

Грамадства Свежыя навіны

Спартыўныя баталіі

На базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава ў рамках Дня праваслаўнай моладзі адбыўся турнір па баскетболе, удзел у якім прынялі 3 каманды гарадскіх школ. У ходзе гульні школьнікі паказалі сваё спартыўнае майстэрства. Праваслаўны кубак пераможцы дастаўся камандзе навучэнцаў сярэдняй школы № 1. Усе ўдзельнікі былі ўдастоены дыпломаў, салодкіх падарункаў ад благачыннага Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэя Іаана Кісяля.

Падарожнічаем па Дзятлаўшчыне

У рамках месячніка адукацыйнага турызму навучэнцы пачатковых класаў Круцілавіцкай сярэдняй школы наведалі  музей “Памяць”, які створаны на базе Дварэцкай сярэдняй школы. Падчас экскурсіі дзеці  ўбачылі прадметы побыту беларусаў перыяду ХХ-ХХІ стагоддзяў, пазнаёміліся з ільняной вытворчасцю, працэсам ткацтва на кроснах, з гісторыяй гэтай школы з моманту яе будаўніцтва, са славутымі людзьмі мікрараёна ўстановы, змаглі паглыбіць веды аб жудасных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а таксама наведалі выставу, арганізаваную з нагоды 35-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Англійская мова ў гульнях

У дзіцячым садзе № 2 горада Дзятлава арганізавана аб’яднанне па інтарэсах “Англійская мова ў гульнях” для дзяцей 4-6 гадоў. Заняткі праводзяцца ў гульнявой форме, выкарыстоўваецца камунікатыўная методыка асваення англійскай мовы. Працэс навучання пабудаваны інтэрактыўна: выхаванцы гуляюць, спяваюць, фантазіруюць і займаюцца творчасцю; праз кожную дзейнасць акунаюцца ў свет жывой мовы. За час работы аб’яднання дзеці навучыліся апісваць знешнасць, расказваць пра сваю сям’ю, вывучылі колеры, геаметрычныя фігуры, могуць расказаць пра любімыя цацкі, а таксама пра свойскіх і дзікіх жывёл. А каб усё гэта падмацоўвалася практычна, у Тэлеграм-канале створана група для бацькоў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, дзе дэманструюцца эпізоды заняткаў з дзецьмі, размяшчаецца матэрыял для замацавання і паўтарэння.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga