Героі не паміраюць
Для навучэнцаў 5 “Б” класа гімназіі № 1 горада Дзятлава быў праведзены ўрок мужнасці і патрыятызму, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста. Падчас мерапрыемстваў гімназісты даведаліся аб тым, як жылі, змагаліся і гінулі ў імя свабоды і незалежнасці тыя, хто ішоў на барацьбу з ворагам. Навучэнцы яшчэ раз успомнілі імёны і прозвішчы сваіх равеснікаў, якія загінулі на палях бітваў. Даведалісяабзакатаваных у акупацыі юных разведчыках-партызанах, якіянават на пакараннесмерцюішлі з ганарова паднятайгалавой. Яшчэ раз упэўніліся, што Героі не паміраюць, Героізастаюццаўнашыхсэрцах і ў нашайпамяці. Скончылася класная гадзіна хвілінай маўчання.
Выбар за вамі
У гэтай жа ўстанове адукацыі адбылася прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 6-7 класаў з кадэтам Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча Аленай Якімчык, былой вучаніцай гімназіі. Алена расказала, што прыём ва ўстанову адукацыі ажыццяўляецца на конкурснай аснове пасляўступных іспытаў, таксама ўлічваюцца вынікі медыцынскага агляду, псіхалагічнага адбору і фізічнай падрыхтаванасці. Яна адзначыла, што ў вучылішчы створаны сучасныя абсталяваныя кабінеты па якаснай падрыхтоўцы да службы ва УС, МНС, МУС Рэспублікі Беларусь, што ў вольны час таксама можна наведваць спартыўныя секцыі па футболе, плаванні, каратэ. Многія выпускнікі звязваюць свой лёс з ваеннай службай. Яна не пашкадавала, што паступіла ў кадэцкае вучылішча і запрасіла ўсіх на дзень адчыненых дзвярэй, які адбудзецца 16 сакавіка.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga