Парушэнне закона на “ўдалёнцы”

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Жыхар горада Дзятлава, будучы карыстальнікам глабальнай сеткі Інтэрнэт, зарэгістраваным пад сваім уласным імем у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”, распаўсюдзіў на сваёй старонцы інфармацыйную прадукцыю групы, якая рашэннем суда прызнана экстрэмісцкай і ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Правапарушальнік на судовым пасяджэнні віну не прызнаў, не адмаўляючы таго факту, што на групу быў падпісаны і матэрыяламі, якія там размяшчаюцца, цікавіўся.

З улікам усіх абставінаў справы судом прызначана пакаранне ў выглядзе максімальнага памеру адміністрацыйнага штрафу – 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

За перыяд з 2021 па 2023 год судом за здзяйсненне аналагічнага правапарушэння былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 12 грамадзян, 10 з іх да штрафу, па адным – да адміністрацыйнага арышту,  грамадскіх работ. У 9 правапарушальнікаў былі таксама канфіскаваны мабільныя тэлефоны як прадмет адміністрацыйнага правапарушэння.

Грамадзяне, будзьце пільныя, не паддавайцеся дэструкцыйнаму ўздзеянню.

Вадзім ДУБРОЎСКІ,
старшыня суда Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga