Падарункі выбаршчыкам – ад ГА “Белая Русь”

Важнае Грамадства

На ўсіх 19 выбарчых участках Дзятлаўскага раёна праходзіць працэдура датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў.

Яе старт на ўчастку № 9 у Дзятлаве быў адзначаны высокай яўкай.

Першыя, хто прагаласаваў на выбарах-2024, атрымалі падарункі ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.  Старшыня выбарчай камісіі Наталля Клімец уручыла такі сувенір Святлане Георгіеўне, якая ў ліку першых далучылася да галасавання. Жанчына расказала, чаму прыйшла прагаласаваць датэрмінова:

– Я жыву ў Мінску, але нарадзілася і прапісана тут, у бацькоўскім доме. Пасля выхаду на пенсію прыехала да мамы пагасціць, не адкладваючы, прыйшла на выбары. Зацікаўлена галасаваць на малой радзіме, бо ў Дзятлаве жывуць вельмі добрыя людзі, мясцовыя ўлады шмат робяць для дабрабыту мясцовых жыхароў. Наколькі я ведаю ад мамы, любыя пытанні вырашаюцца тут хутка і канструкцыйна. Таму хачу паўплываць на абранне дастойных дэпутатаў у раённы і абласны Саветы. Лічу, што любы выбар правільны і яго абавязкова патрэбна зрабіць. Усім землякам здароўя і добрага настрою.

Дарэчы, такія ж сімвалічныя падарункі ад ГА “Белая Русь” першыя выбаршчыкі сёлетняй кампаніі атрымалі на  іншых выбарчых участках Дзятлаўшчыны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: