Любіш сваю машыну – паклапаціся пра яе

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У 2023 годзе на Дзятлаўшчыне з 7 да 2 знізілася колькасць выпадкаў угонаў транспартных сродкаў.

Разам з тым праблема не губляе сваёй актуальнасці. Як пазбегнуць пасягальніцтваў і захаваць сваю машыну?

Для гэтага варта прытрымлівацца нескладаных мераў прафілактыкі, якія дапамогуць знізіць рызыку ўгону:

– устанавіце надзейную сістэму сігналізацыі на свой транспартны сродак: яна павінна мець функцыі паведамлення аб руху, адчыненні дзвярэй, разбіцці шкла;

– выкарыстоўвайце дадатковыя ахоўныя прылады – блакаванне руля або педалі акселератара;

– калі выбіраеце месца для паркоўкі, аддавайце перавагу добра асветленым і ахоўваемым стаянкам, зонам з відэаназіраннем;

– пакідаючы машыну нават на кароткі час, зачыняйце вокны і дзверы;

– не кладзіце ў аўтамабілі навідавоку каштоўныя рэчы, кашалёк, сумачку, бо яны могуць “спакусіць” зламысніка і стаць прычынай угону.

Аляксандр МАКУЦА,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga