Для ўласнікаў арэндных кватэр актуальным будзе пытанне, па якім тарыфе і за які перыяд праводзіцца налічэнне платы за спажытую электраэнергію пры выкарыстанні жылога памяшкання для здачы фізічным асобам на кароткатэрміновае пражыванне (гадзіны, суткі).
Гэта пытанне рэгулюецца ў адпаведнасці з пунктам 12.1 Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама кампенсацыі расходаў на электраэнергію, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2014 года № 571 з улікам змяненняў і дапаўненняў.
У выпадку выкарыстання жылога памяшкання, якое знаходзіцца ва ўласнасці і (або) у валоданні і карыстанні плацельшчыка паслугаў ЖКГ, для прадастаўлення месцаў для кароткатэрміновага пражывання плата за спажытую электраэнергію ўносіцца па ўстаноўленых заканадаўствам тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне незалежна ад наяўнасці зарэгістраваных па месцы жыхарства або месцы знаходжання грамадзян у дадзеным жылым памяшканні.
Пры выкарыстанні часткі жылога памяшкання, для ажыццяўлення дзейнасці, звязанай з прадастаўленнем месцаў для кароткатэрміновага пражывання і адсутнасці паасобнага ўліку спажывання камунальных паслугаў у выкарыстоўваемай і невыкарыстоўваемай для ажыццяўлення дзейнасці, звязанай з прадастаўленнем арэнды, плата за паслугі ўносіцца па ўстаноўленых заканадаўствам тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне ў цэлым па жылым памяшканні.
Адміністрацыя Дзятлаўскага РЭС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga