Кінатэатр едзе да вас

Галоўнае Культура і адпачынак

Тыя, хто любіць кіно, але не мае магчымасці наведаць кінатэатр “Спадарожнік” у Дзятлаве, цяпер могуць далучыцца да кінасеансаў у сваім аграгарадку або пасёлку.

Аб тым, што і дзе паглядзець, расказала загадчыца аддзела па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва Ірына Сарачынская:

– Сёлета будзем аднаўляць добрую традыцыю праводзіць кінасеансы ў сельскай мясцовасці. Кожную трэцюю сераду месяца ў сельскіх дамах культуры і бібліятэках-клубах па папярэдняй заяўцы насельніцтва будзе працаваць перасоўная кінаўстаноўка. Пакінуць заяўку можна ў аддзеле па кінавідэаабслугоўванні або ва ўстановах культуры. Пералік фільмаў можна даведацца ў кінатэатры “Спадарожнік” або на месцах. Калі запыты на кінасеанс будуць на другі дзень, мы разгледзім пажаданні.

– Што ў рэпертуары?

– У нас ёсць шмат цікавых фільмаў ваеннай тэматыкі да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (“На другом берегу”, “Лист ожидания” і іншыя), таксама хочам паказаць кінастужкі, прысвечаныя стагоддзю беларускага кіно, сямейнае, дзіцячае кіно. Цяпер на студыі “Беларусьфільм” завяршаюцца здымкі беларуска-ўзбекскага фільма “Казбек” аб подзвігах Героя Савецкага Саюза, камандзіра аддзялення разведкі партызанскай брыгады “Чэкіст” Мамадалі Тапвалдыева, прэм’ера якога таксама будзе ў нашым перасоўным кінатэатры.

Наталля АВЯРЧУК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga