Пад кіраўніцтва старшыні раённай піянерскай арганізацыі Ірыны Мішчанка на Дзятлаўшчыне прайшло анлайн-пасяджэнне дзіцячай палаты і гарадскога штаба ГА “БРПА” з гучнай назвай “Формула піянерыі”.
Віртуальная сустрэча юных членаў арганізацыі ладзілася пад бадзёрым дэвізам: “Смела ідзіце наперад, не стойце на месцы, чаго не зробіць адзін – зробім разам!”.
Навучэнцы ўпэўнена выканалі заданні і справіліся з усімі іспытамі флэш-моба “Пакаленне Z”, якія для іх падрыхтаваў сімвал піянерыі – рысяня Вогнік. Не менш цікавымі былі завочнае падарожжа і віктарына “Піянеры Савецкага Саюза”, якая дапамагла ажыццявіць інтэлектуальную вандроўку ў мінулае, папоўніць багаж ведаў, пазнаёміцца з новымі фактамі гісторыі моладзевага руху. Авалодаць карыснымі ўменнямі і змайстраваць прыемную дробязь навучыла заданне “Аловак-закладка”. А на развітанне кожны з піянераў-удзельнікаў адрасаваў сябрам свае шчырыя пажаданні.
Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны МІШЧАНКА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga