Афганістан – гэта памяць і боль

Важнае Грамадства

14 лютага ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі да 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана прайшоў вечар памяці “Афганістан – гэта памяць і боль”.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5 класа сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гістарычнымі падзеямі вайны ў Афганістане, расказалі,  як салдаты выконвалі свой абавязак, як у самых складаных умовах праяўлялі стойкасць і мужнасць. Напрыканцы мерапрыемства паглядзелі відэафільм “Хроніка вайны ў Афганістане”.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga