Адзіны дзень інфармавання на Дзятлаўшчыне

Важнае Улада

15 лютага ў раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.

Група старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага сустрэлася з калектывам ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”.

На гэты раз тэмай абмеркавання сталі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці і Дзятлаўскага раёна. Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская, наша эканоміка не проста выстаяла ва ўмовах санкцыйнага ціску, паказала ўпэўнены рост. Дзятлаўскі раён быў прызнаны пераможцай спаборніцтва і занесены на Рэспубліканскую дошку гонару па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2022 годзе. Па выніках 2023 года на Дзятлаўшчыне таксама выкананы ўсе асноўныя мэтавыя паказчыкі. Нягледзячы на складаныя ўмовы работы, прадпрыемствы раёна змаглі перабудаваць лагістычныя ланцужкі, пераарыентаваць экспартныя пастаўкі на іншыя рынкі, заняліся імпартазамяшчэннем.

Андрэй Садоўскі падкрэсліў, што прыбытковая работа прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – залог стабільнага напаўнення раённага бюджэту, а значыць і рэалізацыі шэрагу інвестыцыйных праектаў на Дзятлаўшчыне, сярод якіх – капітальны рамонт і будаўніцтва шматпавярховых дамоў і аўтамабільных дарог, аб’ектаў сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай, сельскай гаспадаркі. Дарэчы, аб’ём будаўніча-мантажных работ у раёне ў мінулым годзе склаў больш за 200 % да ўзроўню 2022 года.

Гэта работа прадаўжаецца: сёлета запланаваны капітальны рамонт 6 шматпавярховых дамоў, інфраструктуры і бальніцы ў гарпасёлку Наваельня, значныя сродкі будуць выдзелены на рамонт дарог райцэнтра і пасёлкаў. Планы амбіцыёзныя, фінансаванне дастатковае, актуальная задача – знайсці падрадныя арганізацыі і забяспечыць рэалізацыю планаў.

Работнікам прадпрыемства расказалі пра электаральную кампанію 2024 года і яе асаблівасці для выбаршчыкаў нашага раёна, нагадалі, што ўжо 20 лютага пачнецца датэрміновае галасаванне, а 25 лютага пройдзе адзіны дзень галасавання.

На сустрэчы чарговы раз паднімалася тэма антытэрарыстычнай бяспекі і супрацьдзеяння экстрэмізму. Пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго акцэнтаваў увагу прысутных на актыўнасці ў сацыяльных сетках: парэкамендаваў праверыць падпіскі на каналы, каб сярод іх не было экстрэмісцкіх, бо за гэта дзеючым заканадаўствам прадугледжана адказнасць. Ён расказаў, што прадаўжаецца расследаванне генеральнай пракуратуры па фактах генацыду беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сёлета запланаваны пошукавыя работы ў раёне пасёлка Казлоўшчына.

Начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык праінфармаваў, што з пачатку года ў раёне адбылося 7 пажараў, адзін з іх – з гібеллю. Па-ранейшаму самай частай прычынай смяротнай статыстыкі, у тым ліку на Дзятлаўшчыне, застаецца “п’яная” цыгарэта. Акрамя таго, Сяргей Сяргеевіч заўважыў, што нягледзячы на папярэджанні і забароны на лёд выходзяць аматары падлёднай рыбалкі, рызыкуючы сваім жыццём. Таксама ён нагадаў пра набліжэнне сезону навядзення парадку на зямлі і папярэдзіў, што траву на корані спальваць нельга нікому і нідзе, за парушэнне – штраф ад 10да 30 базавых велічыняў, без папярэджанняў.

***

У гэты ж дзень з калектывам ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” сустрэлася абласная інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Сяргеем Амелькам і старшым інспектарам па асаблівых даручэннях упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гродзенскага аблвыканкама Аляксандрам Харытончыкам. Група старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага выступіла ў Жукоўшчынскай сярэдняй школе, першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталія Шулейкі працавала ў КСУП “Жукоўшчына”, намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка – у Вензавецкай сярэдняй школе.

Наталля АВЯРЧУК
Фота аўтара, Вольгі ЮШКЕВІЧ, Ірыны СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: