Адзіны дзень галасавання. На выбары – з самымі блізкімі

Важнае Грамадства

Дзень галасавання даўно стаў для беларусаў не проста знакавай падзеяй, а сапраўдным урачыстым мерапрыемствам, да якога далучаюцца выбаршчыкі разам са сваімі сем’ямі.

Дні датэрміновага галасавання на Дзятлаўшчыне пацвярджаюць гэту добрую традыцыю.

Напрыклад, дзятлаўчанін Віктар Петрукевіч заўжды ходзіць на выбары са сваёй жонкай Ларысай Васільеўнай. Яны прыйшлі на выбарчы ўчастак № 9 у гімназію № 1 горада Дзятлава ў першыя гадзіны датэрміновага галасавання.

– Ужо 62 гады як удзельнічаю ў выбарах, ні разу не прапусціў, – расказаў Віктар Антонавіч. – Вырашылі не адкладваць удзел у галасаванні, выканаць свой грамадзянскі абавязак, каб на выхадных спакойна займацца хатнімі клопатамі. Спадзяёмся, у будучым абраныя дэпутаты будуць уважлівыя да запытаў і праблем дзятлаўчан, паспрыяюць развіццю рэгіёна. Жадаю ўсім бадзёрасці духу і ўдачы, зрабіць упэўнены правільны выбар, каб жыццё нашых дзяцей і ўнукаў пастаянна паляпшалася.

Ірына Лабарэвіч – памочнік выхавальніка Вензавецкага дзіцячага сада, яна прыйшла на выбарчы ўчастак № 1, размешчаны ў Вензавецкай сярэдняй школе, разам з дачкой і сынам.

– Мне вельмі зручна, што можна прагаласаваць, не выходзячы з памяшкання, пакуль абедзенны перапынак, – расказала яна. – Са мной сёння сын Уладзімір, навучэнец чацвёртага класа Вензавецкай школы і дачка-сямікласніца Паліна. Дзеці даўно цікавіліся, як у нас праходзяць выбары дэпутатаў, вырашыла паказаць ім працэс на практыцы. Галасаваць хаджу заўсёды, бо клапачуся аб сваіх дзецях, якім пашчасціла жыць, вучыцца і дасягаць поспехаў у роднай Беларусі. Пакуль яны не сталі дарослымі, выбар найлепшай будучыні для іх робім мы, бацькі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: