Пра бяспеку і дарослым, і дзецям

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Навучыць дзяцей правілам бяспечных паводзінаў, прадухіліць магчымыя экстрэмальныя сітуацыі, навучыць іх правільным дзеянням у выпадку небяспекі – задача не толькі выхавальнікаў.

Таму ў Дзятлаўскім раёне пастаянныя сустрэчы ратаўнікоў з дзецьмі сталі ўжо традыцыяй.

Чарговая такая сустрэча ў рамках акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!” прайшла з выхаванцамі Наваельнянскага дзіцячага сада, навучэнцамі і настаўнікамі Наваельнянскай сярэдняй школы.

Інспектар Дзятлаўскага РАНС Дзмітрый Бобін расказаў аб правілах пажарнай бяспекі, патлумачыў, чаму гульня з агнём небяспечная і агонь без нагляду можа ператварыцца ў ворага для чалавека. У час размовы дзеці ўзгадалі нумары тэлефонаў экстраных службаў.

Удзельнікам сустрэчы паказалі пажарную тэхніку і абсталяванне. Жадаючыя змаглі  прымерыць касцюмы ратаўнікоў. У падарунак дзеці атрымалі наклейкі і размалёўкі.

Уладзіслаў ЗЯБАЧКІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



1 комментарий по теме “Пра бяспеку і дарослым, і дзецям

  1. Молодцы. Такие встречи обязательно нужно проводить с детьми.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *