Адказваць усё ж прыйшлося

Важнае Здарэнні і бяспека

Жыхарка Дзятлаўскага раёна грамадзянка А. і раней не адрознівалася законапаслухмянымі паводзінамі.

Яна неаднаразова прыцягвалася да крымінальнай адказнасці, пабывала ў месцах пазбаўлення волі, у тым ліку за замах на забойства, ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі, крадзеж.

Пасля вызвалення  з месцаў пазбаўлення волі жанчына дапускала парушэнні прэвентыўнага нагляду, на работу выходзіла перыядычна, часта прагульвала, за што неаднаразова прыцягвалася судом да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя таго, яна з’яўлялася асобай, абавязанай да выплаты сродкаў, якія выдаткоўваюцца дзяржавай на ўтрыманне непаўналетняга дзіцяці.

Па дадзеных фактах Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да  грамадзянкі А. былі ўзбуджаны крымінальныя справы.

Па прыгаворы суда Дзятлаўскага раёна жанчына была асуджана на 1 год пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Па месцы адбыцця пакарання да абвінавачанай былі прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Не пагадзіўшыся з прысудам, жанчына абскардзіла яго ў апеляцыйным парадку ў Гродзенскі абласны суд. Аднак вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах прысуд суда Дзятлаўскага раёна пакінуты без змены, а апеляцыйныя скаргі абвінавачанай без задавальнення.

Сяргей СЁМУХА,
суддзя суда Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga