Абавязацельствы павінны выконвацца

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Жыхарка горада Дзятлава не аплачвала паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылога памяшкання, капітальным рамонце, электраэнергіі працяглы перыяд часу, у выніку чаго ўтварылася запазычанасць.

За нявыплату жыллёва-камунальных паслугаў ёй была налічаная пеня ў памеры, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь.

Судом Дзятлаўскага раёна разгледжана спрэчка паміж уласнікам кватэры ў шматпавярховым доме і арганізацыяй жыллёва-камунальнай гаспадаркі аб спагнанні запазычанасці за камунальныя паслугі.

Іскавыя патрабаванні былі задаволены ў поўным аб’ёме.

Паколькі налічаная няўстойка (пеня) за пратэрміноўку аплаты камунальных плацяжоў у 3,8 разы перавышала памер асноўнага доўгу, судом было прынята рашэнне аб яе памяншэнні.

Уласнікам, наймальнікам, арандатарам і іншым уладальнікам (карыстальнікам) жылых і нежылых памяшканняў нагадваем, што на іх ляжыць абавязак па аплаце жыллёва-камунальных паслугаў, кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію, за карыстанне жылым памяшканнем. Плата ўносіцца за кожны мінулы месяц не пазней за 25 чысла наступнага за ім месяца.

Каб пазбегнуць падобных судовых цяжбаў, неабходна належным чынам выконваць свае абавязацельствы.

Вадзім ДУБРОЎСКІ,
старшыня суда Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga