З падарункамі да пажылых людзей

Важнае Грамадства

У рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы” часова выконваючы абавязкі старшыні Данілавіцкага сельвыканкама Ігар Кухарэвіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце  ААТ “Граніт-Агра” Кацярына Дубешка і работнікі Данілавіцкага дома культуры з падарункамі наведалі самых пажылых людзей Данілавіцкага сельсавета –  Казіміра Жмура (94 гады), Валянціну Шаўчук (96 гадоў), Валянціну Сарока (92 гады), Ірэну Талкун (92 гады).

На адрас доўгажыхароў прагучалі віншаванні з Новым годам і Калядамі, а таксама вясёлыя песні для цудоўнага святочнага настрою.

Да акцыі далучыліся іншыя сельвыканкамы і арганізацыі раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga