У рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы” часова выконваючы абавязкі старшыні Данілавіцкага сельвыканкама Ігар Кухарэвіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Граніт-Агра” Кацярына Дубешка і работнікі Данілавіцкага дома культуры з падарункамі наведалі самых пажылых людзей Данілавіцкага сельсавета – Казіміра Жмура (94 гады), Валянціну Шаўчук (96 гадоў), Валянціну Сарока (92 гады), Ірэну Талкун (92 гады).
На адрас доўгажыхароў прагучалі віншаванні з Новым годам і Калядамі, а таксама вясёлыя песні для цудоўнага святочнага настрою.
Да акцыі далучыліся іншыя сельвыканкамы і арганізацыі раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga