Выбары павінны прайсці цывілізавана

Важнае Грамадства

Ужо ў лютым беларусы выберуць дэпутатаў усіх узроўняў у адзіны дзень галасавання.

Сваё бачанне таго, якім чынам будзе праходзіць электаральная кампанія, падзяліўся пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго:

– Вельмі важна, каго выберуць беларусы. Кожны голас, аддадзены за кандыдата, павінен быць узважаным, абдуманым, а таму кожнаму грамадзяніну патрэбна паставіцца да выбару сур’ёзна. Наша краіна знаходзіцца ў эпіцэнтры падзей, што вызначае ўмовы правядзення электаральнай кампаніі. Асноўнымі з іх з’яўляюцца крызіс даверу ў свеце і рост ваеннай напружанасці ў еўрапейскім рэгіёне, штучны разрыў гандлёвых сувязяў і фарміраванне новага жалезнага занавесу. Усё гэта накіравана на пагаршэнне жыцця нашых людзей і падрыў эканомікі, рост напружання ўнутры грамадства і стварэнне канфліктнага патэнцыялу, вынікі чаго беларусы ўжо ўбачылі ва Украіне і перажылі ў 2020 годзе.

Вырашаць лёс краіны, яе далейшы курс не трэба на вуліцы. Мы – цывілізаваная дзяржава з адукаванымі перспектыўнымі грамадзянамі, а ў такім грамадстве выбары праводзяцца на выбарчых участках. Закон – адзін для ўсіх, а наша сіла ў яго дакладным і безумоўным выкананні.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: