Служба “адно акно”. Падводзім вынікі за год

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Увага да службы “адно акно” пастаянна расце.

Пагадзіцеся, што зручна звярнуцца да спецыялістаў і аператыўна атрымаць кансультацыю ў адным месцы па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць.

З 1 студзеня 2023 года дзятлаўскае “адно акно” размяшчаецца ў новым будынку па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Працуе служба па зручным для грамадзян графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед.

За 2023 год спецыялістамі службы “адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта здзейснена 2726 (2022 год – 2585) адміністрацыйных працэдур (з іх па заявах грамадзян – 2265 і 461 – па заявах юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў). Таксама прынята больш за 500 заяваў па іншых пытаннях: для дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, унясення змяненняў і (або) дапаўненняў ва ўстаноўчыя дакументы, аб аднясенні віду дзейнасці да рамеснай і іншыя.

З кожным годам пералік адміністрацыйных працэдур, па якіх можна звярнуцца ў службу, пашыраецца. Сёння іх больш за 190. Аналіз сведчыць, што найбольш запатрабаванымі з’яўляюцца працэдуры ў сферы працы і сацыяльнай абароны, у асноўным гэта атрыманне дапамогаў і прадастаўленне льготаў (889 заяваў у 2023 годзе), архітэктуры і будаўніцтва (162), жыллёвых праваадносінаў (473), адукацыі – пастаноўка на ўлік дзіцяці, якое мае патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову дашкольнай адукацыі і наступная выдача накіравання ў яе (442), рэгістрацыя дагавора найму або арэнды жылога памяшкання (80). Найбольшая колькасць заяваў у дачыненні да юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў прыпадае на сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва (256) і гандаль (127).

Звяртаюцца грамадзяне з мінімальным пакетам дакументаў, вызначаным заканадаўствам, для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія неабходныя дакументы запытваюцца спецыялістам службы. Так за 2023 год накіравана 2068 запытаў.

Трэба адзначыць, што для наведвальнікаў дзятлаўскай службы “адно акно” абсталявана спецыяльнае месца з камп’ютарам, дзе чалавек можа самастойна запоўніць заяву, азнаёміцца з афіцыйным сайтам райвыканкама, ацаніць работу “аднаго акна” на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслугаў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур рознымі арганізацыямі.

Для маленькіх наведвальнікаў абсталяваны дзіцячы куток.

Дарэчы, у нашай службе прадугледжана не толькі віртуальнае безбар’ернае асяроддзе, але і цалкам рэальнае – ёсць усе ўмовы для бесперашкоднага доступу да месца прыёму грамадзян. На ўваходзе размешчана таблічка з графікам работы, прадубляваная рэльефна-кропкавым шрыфтам Брайля. Устаноўлены поручні для зручнага бесперашкоднага наведвання службы ўсімі катэгорыямі грамадзян.

Ёсць брашура, вырабленая шрыфтам Брайля, прадубляваная плоскадрукаваным шрыфтам, якая ўтрымлівае інфармацыю аб дзейнасці службы “адно акно” і пералік адміністрацыйных працэдур, якія ёю ажыццяўляюцца. Таксама працуе плазменны экран, дзе транслююцца тэматычныя відэаролікі.

Зручны графік работы, створаныя ўмовы, ветлівасць і прафесіяналізм супрацоўнікаў спрашчае працэдуру афармлення дакументаў, а таксама забяспечвае камфорт заяўнікам.

Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама, кіраўнік службы “адно акно”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga