Рэха Халакосту

Важнае Хто крылы расправіў на роднай зямлі

27 студзеня ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту.

Гэта дата нагадвае ўсяму чалавецтву аб жахлівых злачынствах фашысцкай Германіі – масавых забойствах. Халакост застаўся ў мінулым, але сённяшняе пакаленне не павінна забываць тых трагічных падзей і несці эстафету памяці.

Таму напярэдадні гэтай даты ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшоў гістарычны час “Рэха Халакосту” для навучэнцаў 8-9 класаў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі школьнікаў з асноўнымі паняццямі, звязанымі з трагедыяй Халакосту.

Расказалі аб шматлікіх ахвярах фашызму, аб жорсткім знішчэнні яўрэйскага народа: шэсць мільёнаў яўрэяў, расстраляных, задушаных у газавых камерах, спаленых у печах крэматорыяў. Не пакінулі абыякавымі школьнікаў і відэафільмы “Асвенцым”, “Вязні канцлагераў”. Мерапрыемства суправаджалася выставай “Свечка памяці ахвярам Халакосту”, на якой былі прадстаўлены кнігі аб вялікай трагедыі ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – масавай гібелі мірнага насельніцтва ў лагерах смерці.

Гэтага нельга забываць, таму сёння мы абавязаны не толькі памятаць пра мінулае, але і выразна ўсведамляць, якія пагрозы сучаснаму свету нясуць міжнацыянальныя супярэчнасці.

Святлана МАГЕРА,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: