Прымалі віншаванні

Грамадства Свежыя навіны

Часова выконваючы абавязкі старшыні Данілавіцкага сельвыканкама Ігар Кухарэвіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Граніт-Агра» Кацярына Дубешка, старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Алена  Зенчык і творчы калектыў філіяла «Данілавіцкі ДК» наведалі доўгажыхароў, каб павіншаваць з круглай датай.

У гэты дзень граматы, падарункі, цёплыя словы і музычныя віншаванні ад гасцей прымалі імянінніцы: з 80-гадовым юбілеем – Яўгенія Юльянаўна Шупа з вёскі Ахонава і 90-гадовым юбілеем – Сафія Іванаўна Бутэнка з аграгарадка Таркачы. А таксама з залатым вяселлем павіншавалі сям’ю Уладзіміра Навумавіча і Таццяны Уладзіміраўны Аблажэй з вёскі Уланаўшчына.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga