Пажар у Борках

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Ноччу з 16 на 17 студзеня ў вёсцы Боркі Дварэцкага сельскага савета адбыўся пажар.

Паведамленне аб ім а 7-й гадзіне раніцы паступіла на аператыўны нумар 101. Калі работнікі РАНС прыбылі на месца здарэння, гаспадарчая пабудова каля прыватнага дома была цалкам ахоплена агнём. У выніку пашкоджаны дах, перакрыцці, перагародкі, маёмасць унутры памяшкання.

Па факце здарэння праводзіцца расследаванне.

Ратаўнікі нагадваюць: калі вы сталі відавочцам пажару, неадкладна паведаміце аб ім па тэлефонах 101 або 112.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga