Марафон дабра завітаў у бальніцу сястрынскага догляду

Важнае Улада

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” шчырыя віншаванні і падарункі атрымалі пацыенты бальніцы сястрынскага догляду аграгарадка Гезгалы.

Напярэдадні традыцыйнага беларускага свята Старога Новага года да іх прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, лідар раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Вадзім Бялятка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, галоўны спецыяліст КСУП “Жукоўшчына” Ірына Красоўская.

Каб парадаваць пажылых людзей, якіх ва ўстанове 38 чалавек, госці прывезлі ім цукеркі, пячэнне, садавіну, сокі.

– Мы прыйшлі пажадаць вам аптымізму, бадзёрасці духу, здароўя, каб усе жылі спакойна, не было войнаў, каб над намі заўжды было мірнае сонечнае неба, – звярнуўся да пацыентаў бальніцы Аляксандр Бараноўскі. – Ведаю, што вы не абдзелены ўвагай. Цудоўна, калі побач знаходзяцца спецыялісты, уважлівы персанал, якія максімальна дапамагаюць захаваць якасць жыцця.

– Ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” жадаю вам усяго найлепшага, – пераняў эстафету віншаванняў Вадзім Бялятка. – У гэтыя святочныя дні ў рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы” мы стараемся агарнуць цяплом і ўвагай людзей паважанага ўзросту, падарыць ім адчуванне свята. Прывезлі і вам вітамінныя падарункі.

Да віншаванняў і сардэчных словаў далучыліся таксама Вольга Рагачова і Ірына Красоўская.

За добры настрой і падтрымку арганізатарам акцыі падзякавала старшая медсястра ўстановы Людміла Балабанская.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: