Маем права, але толькі па законе

Важнае Грамадства

У працоўным калектыве ДРБУ-119 прайшлі прававая асвета і прафсаюзны прыём грамадзян.

Іх правялі пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Анатоль Пукач, прававы інспектар працы Дзмітрый Бязмен, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік.

На сустрэчы з дарожнымі работнікамі Віталій Юрго спыніўся на кваліфікацыі праяўлення экстрэмізму ў медыяпрасторы і пакаранні за такія дзеянні.

– Любы грамадзянін можа выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю адпаведна з устаноўленым парадкам, аднак нікому не дазволена парушаць прававыя нормы, зацверджаныя заканадаўча, у тым ліку рабіць спробы змянення канстытуцыйнага ладу або дасягнення дзяржаўнай улады гвалтоўнымі метадамі, – адзначыў ён.

Дзмітрый Бязмен пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы з асноўнымі навацыямі сёлетняй электаральнай кампаніі, падкрэсліў, што прафсаюзы прымуць у ёй самы актыўны ўдзел.

Анатоль Пукач падзякаваў работнікам галіны за плённае супрацоўніцтва, высакаякасную работу і важную сацыяльную місію, якую дарожнікі дастойна выконваюць. Анатоль Леанідавіч нагадаў, што кожны член Беларускага прафсаюза транспарту і камунікацый можа звярнуцца па прававую і іншую дапамогу ў абласную арганізацыю, а таксама скарыстацца магчымасцю адпачыць у прафсаюзных санаторыях з адчувальнай скідкай.

Гэтым разам на прафсаюзны прыём звярнуліся тры чалавекі з пытаннямі, якія тычыліся працаўладкавання па дагаворы падраду, прадаўжэння працоўных адносінаў і дзеянні працоўнага кантракта, аплаты перапрацоўкі і работы ў выхадны дзень. Па кожнай з тэм заяўнікам былі дадзены адказы і рэкамендацыі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga