Каб не прыйшлося расплачвацца жыццём

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У КСУП “Жукоўшчына” прайшоў чарговы навучальны семінар па выкананні заканадаўства аб ахове працы і пажарнай бяспецы.

Увазе прысутных былі прадстаўлены відэафільмы, падрыхтаваныя Навагрудскім міжраённым аддзелам Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы на аснове запісаў з камер відэаназірання на вытворчасці, каб на прыкладах з жыцця было бачна, да чаго прыводзіць грэбаванне бяспекай.

Галоўны спецыяліст сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама Сцяпан Вольскі прааналізаваў выпадкі вытворчага траўматызму ў вобласці і раёне за 2022-2023 гады. Асаблівую ўвагу надаў знаходжанню на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення, правядзенню гутарак з работнікамі, правільнаму афармленню дакументацыі.

Намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргей Кухарчык падрабязна спыніўся на выкананні ў гаспадарцы правілаў і нормаў пажарнай бяспекі, нагадаў асноўныя нарматыўныя дакументы.

Разгляд пытанняў арганізацыі работы па ахове працы прадоўжыла галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Латушка. Яна расказала аб правільным правядзенні ўсіх відаў інструктажаў, навучання, праверкі ведаў, аб запаўненні журналаў іх рэгістрацыі, а таксама засяродзіла ўвагу на рабоце камісіі для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы ў арганізацыі і афармленні па яе выніках дакументаў. Зрабіла ўпор на правядзенне перыядычнага кантролю (штодзённага, штомесячнага і іншых) з боку службовых асобаў.

Аб арганізацыі работы грамадскіх інспектараў па ахове працы паведаміў на семінары старшыня Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, падкрэсліўшы адказнасць за парушэнне правілаў і нормаў па ахове працы кожным работнікам на сваім працоўным месцы і да чаго можа прывесці іх невыкананне.

У канцы семінара члены мабільнай групы адказалі на пытанні.

Таццяна САНЮК
Фота ўдзельнікаў семінара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga