Цяпер – беларус

Галоўнае Улада

У аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама ва ўрачыстай абстаноўцы была прынесена прысяга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

У мінулым грамадзянін Рэспублікі Казахстан Дзмітрый Кулеш атрымаў беларускае грамадзянства на падставе рашэння АУС райвыканкама ад 19 студзеня 2024 года па пагадненні паміж Рэспублікай Беларусь, Расійскай Федэрацыяй, Рэспублікай Казахстан і Кыргызскай Рэспублікай (маці мужчыны – грамадзянка Рэспублікі Беларусь).

З важным новым этапам жыцця Дзмітрыя Уладзіміравіча павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Вадзім Бялятка, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі і калектыў установы.

Дзмітрый Кулеш нарадзіўся ў 1976 годзе ў горадзе Караганда Рэспублікі Казахстан, там ён жыў да 2016 года, пакуль не прыехаў у Беларусь, куды 16 гадоў таму перасяліліся яго бацькі. Мужчына адразу аформіў дазвол на пастаяннае пражыванне на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, стаў жыць у бацькоўскім доме ў вёсцы Малдуці. Ён атрымаў від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, а нядаўна стаў паўнапраўным членам грамадства: разам з адказнасцю перад дзяржавай ён набыў і правы, у ліку якіх – магчымасць волевыяўлення на выбарах дэпутатаў у лютым 2024 года.

Для кожнага з беларусаў гісторыя краіны – фундамент сучаснасці, таму ўвазе новага грамадзяніна Беларусі і ўдзельнікаў урачыстасці была прапанавана кінастужка аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga