У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне эфектыўнасці выкарыстання жыллёвага фонду сельскагаспадарчымі арганізацыямі.
У Гродзенскай вобласці налічваецца больш за 6,3 тысячы аб’ектаў жыллёвага фонду, замацаваных за сельгасарганізацыямі. Большая частка дамоў пабудавана да 2000 года, у сувязі з чым у шэрагу выпадкаў патрабуецца правядзенне пэўных відаў рамонтных работ.
Адной з крыніц правядзення рамонтаў жылфонду з’яўляюцца адлічэнні грамадзян. Аднак у раёнах не заўсёды ў поўным аб’ёме і своечасова паступаюць сродкі ад платы на капітальны рамонт на спецыяльны рахунак райвыканкама.
Напрыклад, у трох раёнах выяўлены выпадкі непералічэння на разліковы рахунак райвыканкама адлічэнняў на капітальны рамонт у суме больш за 128 тысяч рублёў. Пры гэтым адной з гаспадарак атрыманая плата за карыстанне дзяржаўным жыллёвым фондам у суме каля 10 тысяч рублёў была выкарыстана ў гаспадарчай дзейнасці замест пералічэння на спецыяльны рахунак.
22 студзеня з 10 да 12гадзіну Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці з мэтай выканання сельгасарганізацыямі патрабаванняў па належным утрыманні і распараджэнні існуючага ў іх жылфонду будзе працаваць тэлефон гарачай лінііў горадзе Гродне 8-0152-79-88-18, па якім можна звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць аб наяўных выпадках парушэнняў.
Таццяна СЛАБЫШ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga