Беспілотнікі і авіямадэлі: чаго патрабуе закон?

Важнае Здарэнні і бяспека

Статыстыка сведчыць аб тым, што ў Рэспубліцы Беларусь дапускаюцца парушэнні правілаў выкарыстання паветранай прасторы пры запуску авіямадэляў і беспілотных лятальных сродкаў.

На важных нюансах, аб якіх неабходна ведаць і прытрымлівацца ўладальнікам такой тэхнікі, спынілася вядучы спецыяліст аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Алена Кухарчык:

– Асноўная прычына падобных парушэнняў – гэта няведанне патрабаванняў заканадаўства па арганізацыі і выкананні палётаў або грэбаванне імі.

Варта памятаць, што выкарыстанне авіямадэляў забаронена:

– у межах зонаў, забароненых для іх выкарыстання без узгаднення з дзяржаўнымі органамі або арганізацыямі, у інтарэсах якіх устаноўлены такія зоны (пералік надрукаваны на сайце ДУП “Нацыянальнае кадастравае агенцтва”);

– у выпадках, вызначаных Службай бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2009 года “Аб дзяржаўнай ахове”;

– на вышыні больш за 100 метраў ад зямной ці воднай паверхні;

– масай больш за 0,5 кілаграма без адпаведнай маркіроўкі авіямадэлі.

Больш шырока ў Беларусі выкарыстоўваюцца лятальныя апараты – паветраныя судны, прызначаныя для выканання палётаў без экіпажу на борце. Такія БПЛА ажыццяўляюць палёт па-за ўмоваў візуальнага кантакту, па сродках FVP-акуляраў, ноўтбука, планшэта, мабільнага тэлефона ці іншага прыстасавання. Неабходна звярнуць увагу на тое, што палёты беспілотных лятальных апаратаў над населенымі пунктамі, за выключэннем сельскіх, забаронены.

Для выканання беспілотнікам афіцыйнага палёту ў нашай рэспубліцы яго ўладальнік павінен падаць план палёта або заяўку на выкарыстанне паветранай прасторы ў цэнтр Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху.

Парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы караецца адміністрацыйнай адказнасцю па артыкуле 18.35 КоАП РБ з накладаннем штрафу на фізічную асобу ў памеры да 20 базавых велічыняў, на юрыдычную – да 50.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga