Аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці разгледжана пытанне рэалізацыі мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.

Адзначана, што ў Гродзенскай вобласці праводзіцца пэўная работа па абнаўленні, захаванні і выяўленні культурных каштоўнасцяў. Праведзены і завяршаюцца будаўнічыя работы на значных культурных аб’ектах. Напрыклад, завершаны работы па заапарку, вядуцца работы па старым замку.

Акрамя таго, праводзяцца значныя мерапрыемствы па адраджэнні і захаванні культурных каштоўнасцяў,напрыклад, фестываль нацыянальных культур, свята “Бацькава булка”.

Аднак не заўсёды надаецца належнаяўвага захаванню музейных экспанатаў.У прыватнасці,у адной з установаў культуры ў фондасховішчы адсутнічаюць адпаведныя мікракліматычныя ўмовы, мэбля, прадугледжаная для захоўвання музейных прадметаў,плошча фондасховішча недастатковая, музейныя прадметы размешчаны шчыльна, буйнагабарытныязахоўваюцца­ў калідоры.

У асобных выпадках тэрміны рэканструкцыі аб’екта зацягваюцца з-за неабходнасці даабследавання і дадатковага бюджэтнага фінансавання.

Выяўлены шэраг парушэнняў бюджэтнага заканадаўства (неабгрунтаванае планаванне патрэбнасці ў бюджэтных сродках, парушэнне пры планаванні сродкаў на выплату стымулюючыя выплаты), пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю (прадастаўленне ў арэнду плошчаў пры адсутнасці дагаворных адносінаў, несвоечасовы ці няпоўны пералік сродкаў у бюджэт ад рэалізацыі маёмасці, здачы яе ў арэнду), падатковага заканадаўства (неабгрунтаванае прымяненне льгот па падатку на прыбытак), наяўнасць пасрэдніцкіх структур пры правядзенні дзяржаўных закупак, што прыводзіць да падаражання набытага тавару.

Сумесна праведзеная работы камітэта і ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама дазволіла за перыяд 2022-першае паўгоддзе 2023 года сэканоміць 567,5 тысячы рублёў.

Прыніжаны кантроль з боку адміністратараў даходу па кампенсацыі сродкаў у бюджэт пры ажыццяўленні пазабюджэтнай дзейнасці дазваляе некаторым арганізацыям культуры не кампенсаваць або кампенсаваць іх не ў поўным аб’ёме.Выяўлены шэраг пытанняў па навядзенні парадку на аб’ектах культуры і на тэрыторыі каля іх.

Па выніках праведзеных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў выяўлена выкарыстанне з парушэннем заканадаўства і незаконнае атрыманне бюджэтных сродкаў у суме 1,6 мільёна рублёў, даналічана падаткаў 180 тысяч рублёў, спагнана ў бюджэт 900 тысяч рублёў, прадухілена (сэканомлена) выплат 1,2 мільёна рублёў, прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 8 чалавек, юрыдычная асоба, да дысцыплінарнай адказнасці­– 16 чалавек.

На пасяджэнні калегіі камітэта дадзены даручэнні мясцовым органам улады, кіраўніцтву арганізацый культуры аб прыняцці мераў па выкананні патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама аб навядзенні парадку на аб’ектах культуры.

Таццяна СЛАБЫШ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці