У сацыяльна-педагагічным цэнтры – новы кіраўнік

Важнае Грамадства

Кацярына Сяргееўна Ляўкевіч з 7 снежня заступіла на пасаду дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.

Да гэтага ва ўстанове працавала намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці.

Яна ўраджэнка вёскі Лозкі. У 2013 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. У 2018 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Мае дзве спецыяльнасці – “дашкольная адукацыя” і “сацыяльная педагогіка”.

Сваю працоўную дзейнасць пачынала ў 2010 годзе медыцынскім рэгістратарам Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. З 2011 года працавала выхавальнікам дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава. У 2015 годзе прыйшла працаваць у сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава сацыяльным педагогам, а ў сакавіку 2019-га была пераведзена на пасаду намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga