У цэнтры ўвагі – навацыі выбарчай кампаніі

Важнае Улада

Жыхары Дзятлаўшчыны прадаўжаюць актыўна ўдзельнічаць у электаральнай кампаніі-2024, якая з’яўляецца самай маштабнай у гісторыі суверэннай Беларусі.

З гэтай нагоды на Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца сустрэчы з працоўнымі калектывамі і грамадзянамі па месцы жыхарства, на якіх прадстаўнікі кіраўніцтва раёна тлумачаць асаблівасці будучых выбараў і знаёмяць з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Гэтым разам намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік наведаў калектыў Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння.

Дзмітрый Расціслававіч гаворачы пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за гэты год, адзначыў, што найбольшая ўдзельная вага ў аб’ёме выручкі (61,3 %) – за прамысловымі прадпрыемствамі:

– Па выніках 10 месяцаў найбольшы ўклад у прамысловы комплекс Дзятлаўскага раёна ўнеслі Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир” – удзельная вага ў аб’ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі раёна складае 25,0 %, ААТ “Новаяльнянскі КХП” – 17,5 %, ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” – 13,8 %.

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марына Абрамчык спынілася на асноўных этапах і нюансах выбарчай кампаніі:

– Нам трэба будзе выбраць дэпутатаў усіх узроўняў – у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовыя Саветы, – адзначыла яна. – Да прыкладу, тыя, хто жыве ў Дзятлаве, атрымаюць тры выбарчыя бланкі: адзін – свайго прадстаўніка ў ніжнюю палату парламента, другі – для выбару дэпутата ў Гродзенскі абласны Савет, трэці – дэпутата Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў. Вяскоўцы запоўняць чатыры бюлетэні. Ім трэба будзе выбраць дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, абласны, раённы і сельскі Саветы дэпутатаў.

Выступоўцы заклікалі землякоў не заставацца раўнадушнымі да будучыні сваёй краіны, прыняць актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі-2024, каб вызначыць далейшы курс жыцця нашай краіны.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: