Супрацоўнікам службы аховы – пра выбары

Важнае Улада

На Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца сустрэчы кіраўніцтва раёна з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам, дзятлаўчанам расказваюць аб асаблівасцях новай электаральнай кампаніі і выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў гэтым годзе.

Намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марына Абрамчык сустрэліся з калектывам раённага аддзела Дэпартамента аховы.

Прысутным расказалі, што на адзіным дні галасавання выбаршчыкі райцэнтра атрымаюць тры бюлетэні, а жыхары сельскай мясцовасці – чатыры: да бюлетэняў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў для іх дадасца яшчэ і бюлетэнь па выбарах дэпутатаў сельскага Савета. Іх з пазначанымі галасамі нельга фатаграфаваць і публічна выстаўляць у інтэрнэт – гэта правапарушэнне. Новаўвядзенні датычацца і датэрміновага галасавання: цяпер выбарчыя ўчасткі будуць працаваць без абедзеннага перапынку.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: