Дзяржаўтаінспектары правялі ў Дзятлаве маніторынг тэхнічнага стану школьных аўтобусаў.
У сувязі з неспрыяльнай аварыйнай абстаноўкай і ў мэтах прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пасажырскага транспарту сёння супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ правялі ў Дзятлаве маніторынг тэхнічнага стану школьных аўтобусаў. Спецыялісты праверылі наяўнасць дазволаў на допуск аўтобусаў да ўдзелу ў дарожным руху, адпаведнасць іх абсталявання устаноўленым патрабаванням, вадзіцельскія правы і своечасовасць абавязковага медыцынскага пераасведчання вадзіцеляў (наяўнасць дзеючых адпаведных медыцынскіх даведак).
Акрамя таго, дзяржаўтаінспектары правялі інструктаж па правілах перавозкі дзяцей-пасажыраў, з растлумачэннем асаблівасцяў кіравання транспартнымі сродкамі пры складаных метэаралагічных умовах у зімовы перыяд, пагутарылі на тэму дадатковага прафілактычнага мерапрыемства пад назвай “Прышпіліцца!”, якое праводзіцца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці з 13 па 17 снежня.
Па выніках праведзенага маніторынгу істотных недахопаў не выяўлена.
Алег ЛЯЎКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga