Хутка, хутка Новы год!

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Не надта сёлетняя зіма спяшаецца парадаваць нас сцюдзёнымі маразамі і пухкім снегам.

І толькі ўпрыгожаныя вуліцы і будынкі горада нагадваюць яго жыхарам пра надыход вясёлых навагодніх святаў. Святочны настрой і адчуванне асаблівай казачнай атмасферы пастараліся стварыць работнікі бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” і зладзілі прыгожыя фотазоны, выставы. Запрашаем вас наведаць нашы бібліятэкі і ўзяць кнігі для зімовага чытання, зрабіць фотаздымак на памяць.

Марына БОРТКА,
метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga