У вас нарадзілася трэцяе дзіця? Віншуем!
У адпаведнасці з артыкулам 62 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і шматдзетнай з’яўляецца сям’я, у якой на ўтрыманні і выхаванні знаходзяцца трое і больш дзяцей ва ўзросце да васямнаццаці гадоў. Афіцыйна гэты статус пацвярджае спецыяльны дакумент – пасведчанне шматдзетнай сям’і.
Наяўнасць дадзенага дакумента дае права на шэраг ільгот. Разгледзім, як яго атрымаць.
Пасведчанне выдаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Для яго атрымання неабходна звярнуцца ў службу “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца), і прадаставіць наступныя дакументы:
— заяву;
— пашпарты або іншыя дакументы, якія сведчаць асобу бацькоў;
— пасведчанне аб заключэнні шлюбу – для асобаў, якія знаходзяцца ў шлюбе;
— копію рашэння суда аб скасаванні шлюбу, або пасведчанне аб скасаванні шлюбу, або іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям’і – для няпоўных сем’яў;
— копію рашэння (пастановы) суда або пагаднення аб дзецях, або шлюбны дагавор, або вызначэнне аб судовым загадзе аб спагнанні аліментаў, або пагадненне аб утрыманні сваіх непаўналетніх і (або) непрацаздольных паўналетніх дзяцей, якія маюць патрэбу ў дапамозе – у выпадку скасавання шлюбу бацькамі дзяцей (калі дакументальна вызначана месца пражывання дзяцей з адным з бацькоў і (або) прызначаны аліменты на ўтрыманне дзяцей);
— копію рашэння (пастановы) суда аб вызначэнні месца пражывання дзяцей з бацькам – у выпадку, калі дзеці, народжаныя па-за шлюбам, пражываюць з бацькам;
— даведку, якая ўтрымлівае звесткі з запісу акта аб нараджэнні – у выпадку, калі запіс пра бацьку ў запісе акта аб нараджэнні дзіцяці праведзены на падставе заявы маці, якая не знаходзіцца ў шлюбе.
Службай “адно акно” ў рамках выканання ўскладзеных на яе функцый і задач будуць самастойна запытаны наступныя дакументы:
— даведка (даведкі) аб месцы жыхарства і саставе сям’і або копія асабовага рахунку;
— звесткі ўстановаў адукацыі, якія пацвярджаюць факт выхавання ў сям’і аднаго з бацькоў – у выпадку скасавання шлюбу;
— акт абследавання сям’і, якая выхоўвае дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў – у выпадку, калі не супадае з месцам фактычнага пражывання сям’і;
— звесткі аб адсутнасці факта выдачы пасведчання шматдзетнай сям’і другому аднаму з бацькоў па яго месцы жыхарства (месцы знаходжання) – пры рэгістрацыі бацькоў па месцы жыхарства (месцы знаходжання) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па розных адрасах.
Графік работы службы “адно акно”: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца – з 8 да 17 гадзін; серада – з 8 да 20 гадзін; выхадныя дні – субота, нядзеля. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-71-61 або па адзіным даведачна-інфармацыйным нумары 142.
Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама, кіраўнік службы “адно акно”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga