Завяршаецца ўборка лёну (+відэа)

Галоўнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У КСУП “Вензавец” ідзе да завяршэння ўборка льнотрасты з палёў.

Сёлета пад культуру занята плошча 60 гектараў палетка ў раёне вёскі Гірычы. У гаспадарцы адзначаюць, што ў гэтым сезоне лён радуе: па папярэдніх падліках, ураджайнасць трасты складзе 20-25 цэнтнераў з гектара.

Усе аперацыі на падборцы, прэсоўцы лёну ажыццяўляюцца сучаснымі беларускімі сельгасмашынамі. У полі працуюць механізатары Дзмітрый Клуйша і Вячаслаў Мацюкевіч. Для Дзмітрыя гэта першы сезон работы з прэсам ПРЛ-150АМ. Такі агрэгат падбірае льнотрасту, фарміруе рулоны, абмотвае іх шпагатам – і пакідае на полі для далейшай транспарціроўкі. Работа няпростая, кажа механізатар, патрабуе вытрымкі і ўвагі. За працоўны дзень кожны механізатар дадае на свой рахунак 60-70 рулонаў ільнотрасты.

Увесь новы ўраджай КСУП “Вензавец”, а гэта каля 12 тон, “пераязджае” на мясцовае перапрацоўчае прадпремства – “Дварэцкі льнозавод”. Сярэдні нумар нарыхтаванай ільнотрасты – 0,75.

Ужо сёння ў КСУП “Вензавец” думаюць пра наступны сельскагаспадарчы сезон – з трэцяй часткі палетка сабралі не толькі трасту, але і насенне для будучага ўраджаю.

Наталля АВЯРЧУК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup