Анлайн-праект пад такой назвай рэалізоўваецца на Дзятлаўшчыне да Дня інвалідаў з ініцыятывы раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Штогадовыя акцыі да гэтай каляндарнай даты сталі ў нашым раёне традыцыйнымі і маюць інклюзіўную скіраванасць.
Як вядома, у сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь вялікая ўвага надаецца праву на навучанне і выхаванне для ўсіх дзяцей, у тым ліку з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і інвалідаў. Задача педагогаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу – паспяхова ўключыць іх у соцыум, сфарміраваць да іх талерантнасць. Гэта і лічыцца рэалізацыяй інклюзіўнага падыходу ў адукацыі.
Раённы праект “Мы – разам!” стартаваў 27 лістапада і прадоўжыцца да 4 снежня. Ён прапануе сваім удзельнікам творчыя заданні на розныя тэмы з фотасправаздачамі на кожны дзень, самыя паспяховыя і актыўныя атрымаюць магчымасць увайсці ў гісторыю і пакінуць свой запіс у інклюзіўнай кнізе.
Яшчэ адной яркай падзеяй да Дня інвалідаў для нашага раёна стаў удзел сямікласніц Аліны Палухінай і Анастасіі Цяцерынай, а таксама педагога Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі Роберта Асіпука ў абласной акцыі “Розныя – роўныя”, якая прайшла ў Гродне 1 снежня.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены арганізатарамі праекта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga